Паводле сваякоў і адваката Аляксандра Казуліна, ён, як і абяцаў, распачаў палітычную галадоўку. Былы кандыдат на прэзыдэнта дамагаецца прызначэньня новых выбараў і разгляду беларускага пытаньня ў ААН. Пра тое, што зранку 20 кастрычніка Аляксандар Казулін пачаў галадоўку, паведамляюць жонка палітыка Ірына Казуліна й ягоны адвакат Ігар Рынкевіч. Паводле Ірыны Казулінай, яе муж папярэдзіў адміністрацыю калёніі “Віцьба-3” пра пачатак галадоўкі з раніцы 20 кастрычніка і нават атрымаў абяцаньне, што прымусова яго ня будуць выводзіць з галадоўкі. Подробнее >>>
Створаны аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы “Дзеля абароны палітвязьняў і незаконна асуджаных у Беларусі”. У аргкамітэт ўвайшлі былыя палітвязьні Міхаіл Марыніч, Аляксандар Васільеў і Валер Леванеўскі. Яны плянуюць дамагацца адмены незаконных судовых прысудаў і вызваленьня асобаў, якія паводле незаконных прысудаў трапілі ў турмы.
Ініцыятары заяўляюць, што будуць ня толькі дапамагаць палітвязьням. Таксама плянуецца бараніць правы ўсіх зьняволеных і змагацца з практыкай катаваньняў і зьдзекаў са зьняволеных у беларускіх турмах. Подробнее >>>
Сёньня выйшаў на волю палітвязень Валеры Леванеўскі. Ён два гады знаходзіўся ў папраўчай калёніі за публічную абразу прэзыдэнта. З самага ранку спадара Леванеўскага з калёніі “Воўчыя норы”, што ў Івацэвіцкім раёне — пакуль ніхто не пасьпеў прыехаць сустрэць — завезьлі ў суседні Слонім. Аднак ён паведаміў пра гэта па тэлефоне, і сустрэча з роднымі, а таксама з актывістамі прадпрымальніцкага руху з розных гарадоў Беларусі адбылася ўжо ў гэтым горадзе. Подробнее >>>
Спадар Крол нарадзіўся ў 1956 годзе ў штаце Пэнсільванія. Скончыў падрыхтоўчую школу Сьвятога Пятра ў Джэрзі-Сіці, атрымаў ступень бакаляўра і магістра гісторыі ў Гарвардзкім унівэрсытэце; ступень бакаляўра і магістра філязофіі, палітыкі і эканомікі ў Оксфардзкім унівэрсытэце ў Англіі. Нежанаты. Захапляецца гісторыяй, турызмам, веславаньнем на байдарках. Любіць чытаць творы Ўладзімера Караткевіча і Васіля Быкава. Подробнее >>>