Колішні палітвязень, гарадзенскі прадпрымальнік і грамадзкі дзеяч, кіраўнік прававога інтэрнэт-праекту ZoneBY.net Валер Леванеўскі катэгарычна аспрэчвае нядаўнюю заяву беларускай Генпракуратуры. З заявы вынікае, што затрыманыя 19—20 сьнежня прадстаўнікі беларускай апазыцыі, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, ня маюць аніякіх скаргаў, што рэжым іх утрыманьня адпавядае патрабаваньням нарматыўных дакумэнтаў, а іх здароўе цалкам здавальняючае. У выпадку ж неабходнасьці, маўляў, ім аказваецца кваліфікаваная мэдычная дапамога Подробнее >>>
Былы вязень івацэвіцкай калёніі №22 (Станцыя Даманава, Івацэвіцкага р-на) Валеры Леванеўскі кажа, што ўлады, перавёўшы Мікалая Аўтуховіча ў “Ваўчыныя норы”, хочуць там яго максымальна ізаляваць ад сьвету . Абламейка: Спадар Валеры, вы пабывалі ў розных беларускіх калёніях, у тым ліку паўтара года 2004-6 гадах праседзелі ў івацэвіцкай калёніі №22 – так званых “Ваўчыных норах”. Чым яна адрозьніваецца ад іншых? Подробнее >>>
Пратрымаўшы больш за дзьве гадзіны, міліцыянты выпусьцілі Антона Леванеўскага, якому 14 гадоў. Яго затрымалі на гарадзенскім рынку “Паўднёвы” з улёткамі. Паводле ягонага бацькі, Валерыя Леванеўскага, у Кастрычніцкім РАУС настойліва прасілі, каб ён асабіста прыехаў забраць сына. З гэтага кіраўнік незарэгістраванага страйкаму прадпрымальнікаў робіць выснову, што ў яго самога маглі ўзьнікнуць праблемы ў пастарунку. Забраў Антона зь міліцыі ягоны хросны бацька Аляксандар Васільеў. Паводле яго, сканфіскаваная ўлётка пачыналася зь віншаваньня жанчынаў з 8 сакавіка. Пратакол міліцыянты ня сталі складаць, а ад тлумачэньняў Антон Леванеўскі адмовіўся. Подробнее >>>
Паводле сваякоў і адваката Аляксандра Казуліна, ён, як і абяцаў, распачаў палітычную галадоўку. Былы кандыдат на прэзыдэнта дамагаецца прызначэньня новых выбараў і разгляду беларускага пытаньня ў ААН. Пра тое, што зранку 20 кастрычніка Аляксандар Казулін пачаў галадоўку, паведамляюць жонка палітыка Ірына Казуліна й ягоны адвакат Ігар Рынкевіч. Паводле Ірыны Казулінай, яе муж папярэдзіў адміністрацыю калёніі “Віцьба-3” пра пачатак галадоўкі з раніцы 20 кастрычніка і нават атрымаў абяцаньне, што прымусова яго ня будуць выводзіць з галадоўкі. Подробнее >>>
Створаны аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы “Дзеля абароны палітвязьняў і незаконна асуджаных у Беларусі”. У аргкамітэт ўвайшлі былыя палітвязьні Міхаіл Марыніч, Аляксандар Васільеў і Валер Леванеўскі. Яны плянуюць дамагацца адмены незаконных судовых прысудаў і вызваленьня асобаў, якія паводле незаконных прысудаў трапілі ў турмы.
Ініцыятары заяўляюць, што будуць ня толькі дапамагаць палітвязьням. Таксама плянуецца бараніць правы ўсіх зьняволеных і змагацца з практыкай катаваньняў і зьдзекаў са зьняволеных у беларускіх турмах. Подробнее >>>
Сёньня выйшаў на волю палітвязень Валеры Леванеўскі. Ён два гады знаходзіўся ў папраўчай калёніі за публічную абразу прэзыдэнта. З самага ранку спадара Леванеўскага з калёніі “Воўчыя норы”, што ў Івацэвіцкім раёне — пакуль ніхто не пасьпеў прыехаць сустрэць — завезьлі ў суседні Слонім. Аднак ён паведаміў пра гэта па тэлефоне, і сустрэча з роднымі, а таксама з актывістамі прадпрымальніцкага руху з розных гарадоў Беларусі адбылася ўжо ў гэтым горадзе. Подробнее >>>
Спадар Крол нарадзіўся ў 1956 годзе ў штаце Пэнсільванія. Скончыў падрыхтоўчую школу Сьвятога Пятра ў Джэрзі-Сіці, атрымаў ступень бакаляўра і магістра гісторыі ў Гарвардзкім унівэрсытэце; ступень бакаляўра і магістра філязофіі, палітыкі і эканомікі ў Оксфардзкім унівэрсытэце ў Англіі. Нежанаты. Захапляецца гісторыяй, турызмам, веславаньнем на байдарках. Любіць чытаць творы Ўладзімера Караткевіча і Васіля Быкава. Подробнее >>>