Масавыя вобшукі і допыты ў КДБ прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці як па ўсёй Беларусі, так і на Гродзеншчыне маюць мэтанакіраваны характар і з’яўляюцца спланаванай акцыяй спецслужбаў па запалохванню грамадства. Такой думкі прытрымліваецца Валер Леванеўскі - палітвязень, які ў свой час адбыў 2 гады турэмнага зняволення за арганізацыю масавых акцый пратэсту прадпрымальнікаў Гродна: Подробнее >>>
Былы вязень івацэвіцкай калёніі №22 (Станцыя Даманава, Івацэвіцкага р-на) Валеры Леванеўскі кажа, што ўлады, перавёўшы Мікалая Аўтуховіча ў “Ваўчыныя норы”, хочуць там яго максымальна ізаляваць ад сьвету . Абламейка: Спадар Валеры, вы пабывалі ў розных беларускіх калёніях, у тым ліку паўтара года 2004-6 гадах праседзелі ў івацэвіцкай калёніі №22 – так званых “Ваўчыных норах”. Чым яна адрозьніваецца ад іншых? Подробнее >>>
Створаны аргкамітэт грамадзянскай ініцыятывы “Дзеля абароны палітвязьняў і незаконна асуджаных у Беларусі”. У аргкамітэт ўвайшлі былыя палітвязьні Міхаіл Марыніч, Аляксандар Васільеў і Валер Леванеўскі. Яны плянуюць дамагацца адмены незаконных судовых прысудаў і вызваленьня асобаў, якія паводле незаконных прысудаў трапілі ў турмы.
Ініцыятары заяўляюць, што будуць ня толькі дапамагаць палітвязьням. Таксама плянуецца бараніць правы ўсіх зьняволеных і змагацца з практыкай катаваньняў і зьдзекаў са зьняволеных у беларускіх турмах. Подробнее >>>
Сёньня выйшаў на волю палітвязень Валеры Леванеўскі. Ён два гады знаходзіўся ў папраўчай калёніі за публічную абразу прэзыдэнта. З самага ранку спадара Леванеўскага з калёніі “Воўчыя норы”, што ў Івацэвіцкім раёне — пакуль ніхто не пасьпеў прыехаць сустрэць — завезьлі ў суседні Слонім. Аднак ён паведаміў пра гэта па тэлефоне, і сустрэча з роднымі, а таксама з актывістамі прадпрымальніцкага руху з розных гарадоў Беларусі адбылася ўжо ў гэтым горадзе. Подробнее >>>