Главная

  Новости

  Основной сайт

  Интервью

  Авторские Статьи

  Пресса о нас

  Фотогалерея

  Вопрос-Ответ

  Автобиография

  Полезные Ссылки

  Контакты

  Политзаключенные

  English version

  Законодательство

  Новости сайта

  Архив

  English version

  by eng pl lv


- Таможенный кодекс таможенного союза

- Каталог предприятий и организаций СНГ

- Тюрьмы Беларуси

- Деловая Украина





Рассылка


Content.Mail.Ru

Rambler's Top100

21.03.2005

Скончыўся візыт супольнае дэлегацыі беларускіх дэмсілаў у Вашынгтон

20 сакавіка скончыўся візыт супольнае дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сілаў у Вашынгтон, які распачаўся 14 сакавіка. У яе складзе былі В.Вячорка, С.Калякін, А.Лябедзька, П.Севярынец і М.Статкевіч. Як паведаміў лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, беларускія прадстаўнікі мелі вельмі насычаную праграму сустрэчаў — па 5-6 у дзень, а іхнаю задачаю было “данесьці да амэрыканскіх палітычных колаў, сэнатараў, кангрэсмэнаў, Дзяржаўнага дэпартамэнту, аналітыкаў, няўрадавых арганізацыяў сытуацыю ў Беларусі і пляны дэмакратычных сілаў на бліжэйшы час… Мы высьвятлялі магчымасьці супрацы паміж Злучанымі Штатамі Амэрыкі й дэмакратычнай Беларусьсю — цяпер і ў пэрспэктыве”.

На думку Вячоркі, паміж двума нашымі народамі, якія лучаць супольныя каштоўнасьці й заклік Касьцюшкі “За нашу й вашу свабоду”, заўсёды былі сяброўскія дачыненьні. Такімі яны будуць і паміж дзяржавамі Беларусьсю й ЗША. Гэта карысныя для ўсіх людзей у нашых краінах узаемаразуменьне, інтэнсіўныя кантакты, разьвіты гандаль, адукацыйныя й культурныя абмены, дапамога ў бядзе. Павінна быць пэрспэктыва плённых эканамічных дачыненьняў Беларусі й ЗША пасьля вяртаньня нашае краіны на дэмакратычны шлях. Iзаляцыя рэжыму не азначае ізаляцыі беларускага грамадзтва ад сьвету: апошняга вельмі хацеў бы Лукашэнка, але не амэрыканскія палітыкі. Менавіта такі падыход закладзены ў Акце аб дэмакратыі ў Беларусі.

В.Вячорка асабліва адзначыў слуханьні ў Кангрэсе ЗША аб стане правоў чалавека ў праблемных краінах. Старшыня Партыі БНФ выступіў там са сьведчаньнем. Сярод апошніх падзеяў В.Вячорка згадаў арышт лідэраў прадпрымальніцкіх пратэстаў у Рэчыцы (Л.Невар) і Горадні (В.Саранчукоў, М.Лемяноўскі, З.Iваноўскі, журналіст А.Пачобут), крымінальныя справы супраць Леванеўскага й Васільева, інсульт у турме М.Марыніча, прэвэнтыўныя арышты З.Дашкевіча й А.Фінкевіча ў Дзень Канстытуцыі, парушэньне ўладамі моўных правоў беларусаў на прыкладзе Беларускага гуманітарнага ліцэю. Паседжаньне, на якім таксама былі заслуханыя даклады пра генацыд у Судане, глябальную сытуацыю з правамі чалавека й праявы антысэмітызму, вёў старшыня Падкамітэту правоў чалавека, ініцыятар Акту аб дэмакратыі ў Беларусі кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт.

Адбылося спатканьне аб’яднанай дэлегацыі зь лідэрамі беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў і прадстаўнікамі Рады БНР. Паводле Вячоркі, гэта было вельмі важна: “Партыя БНФ разглядае Раду БНР як маральнае апірышча беларускае незалежніцкае й дэмакратычнае палітычнае лініі, як дзейсны палітычны чыньнік. Цяпер іншыя беларускія палітыкі атрымалі магчымасьць пазнаёміцца з гісторыяй, каштоўнасьцямі й сучаснай дзейнасьцю Рады БНР. А Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне, Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Кааліцыя ў абарону дэмакратыі й правоў чалавека ў Беларусі яднаюць і аказваюць амэрыканскіх грамадзянаў беларускага радаводу. Голас беларуска-амэрыканскіх арганізацыяў добра чуваць заканадаўцам, бо гэта меркаваньне грамадзянаў, выбаршчыкаў, падаткаплатнікаў. Таму вельмі істотнаю была іхная праца дзеля ўхваленьня Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”.

Галоўным вынікам паездкі лідэр БНФ лічыць тое, што пазытыўнае пасланьне аб’яднаных дэмакратычных сілаў было ўспрынята, а “пра нэгатыў і пераход рэжыму ў дыктатарскую стадыю было сказана вычарпальна”. Паводле яго, амэрыканскія палітыкі й дзяржаўныя дзеячы адсочваюць сытуацыю ў Беларусі й добра яе ведаюць, што пацьвердзіла гутарка з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША Кандалізы Райс спадаром Ўільямам Бэрнсам”.

Сярод заканадаўцаў ЗША, якія сустракаліся зь беларусамі, былі таксама сэнатары Джон МакКейн, Ґордан Сьміт, Ґрэґ Гэйґл, кангрэсмэны Джон Шымкус, Дональд Пэйн, Томас Танкрэда й іншыя. “Нашыя суразмоўцы ведаюць і бачаць Беларусь, вераць у волю нашага народу да пазытыўных пераменаў. Важна было таксама даведацца ад сэнатараў, што гутарка Дж.Буша з У.Пуціным пра адыход Расеі ад дэмакратыі й падтрымку ёю недэмакратычных рэжымаў была “цьвёрдаю”, — адзначыў Вінцук Вячорка.

http://naviny.by/rubrics/politic/2005/03/21/ic_news_112_244771/

по русски

Полезные ссылки:

Уголовное дело №04065250036

Пресса об уголовном деле об “Оскорблении Президента Республики Беларусь”

Спецпроект “Тюрьма”

Левоневский, Валерий Станиславович — Википедия eng pl

Напомним, что председателя Общенационального Стачечного Комитета Предпринимателей Республики Беларусь, члена Совета гражданских инициатив «Свободная Беларусь» Валерия Левоневского суд приговорил к двум годам лишения свободы, с отбыванием наказания в колонии общего режима, за организацию митинга 1 мая 2004 года под лозунгом “А.Лукашенко в отставку” и так называемое “Оскорбление президента Республики Беларусь”. 7 сентября 2004 года Ленинский районный суд г. Гродно (Судья Дмитрий Демченко) признал Валерия виновным в нанесении публичного оскорбления президенту Беларуси, сопряженного с обвинением в совершении тяжкого преступления (ст. 368, ч. 2 Уголовного кодекса Республики Беларусь).

В приговоре указывается, что во фразе «Приди и скажи, что ты против, чтобы за твой счет кто-то ездил в Австрию отдыхать, кататься на лыжах, жить в свое удовольствие», напечатанной в листовке, содержится оскорбление чести и достоинства Александра Лукашенко. (Уголовное дело №04065250036)

Коллегия по уголовным делам Гродненского областного суда 19.10.2004 оставила приговор от 7.09.2004 без изменений, и данный приговор вступил в законную силу. Вышеуказанное преступление содержится, по мнению судов, в листовке (Адрес в Интернет http://www.levonevski.net/zone/docvip.htm), которая изготовлена и распространена Левоневским В.С. (как следует из приговора суда). Надзорная жалоба на имя председателя Гродненского областного суда также не дала результатов – приговор остался в силе.

Левоневскому отказано применении амнистии и в досрочном и освобождении. Находясь за решеткой, Валерий Левоневский продолжал борьбу за свои права и права других осужденных. Предприниматель неоднократно проводил длительные голодовки, за что неоднократно помещался в штрафной изолятор, получал несправедливые взыскания со стороны администрации колонии. Правозащитная организация «Международная амнистия» признала Валерия Левоневского узником совести.

Полезная информация:

Видео: “Под прицелом власти”

Против судьи Демченко (осудившего Левоневского) Генпрокуратура возбудила уголовное дело

Левоневский, Валерий Станиславович — Википедия

Ключевые слова: , , ,








При полном или частичном использовании материалов сайта ссылка на smi.levonevsky.org обязательна

© 2006 -2015 г. www.levonevsky.org

TopList


ЗОНА - специальный проект. Белорусская тюрьма. Уголовное дело по оскорблению Президента Республики Беларусь.

"Предприниматель" - электронная версия бюллетеня ИП Беларуси


"Под прицелом власти" - Документальный фильм (видео)

Авто новости





NewsBY.org - Новости Беларуси. News of Belarus

UK Laws - Legal Portal

Белорусский Правовой Портал