Масавыя вобшукі і допыты ў КДБ прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці як па ўсёй Беларусі, так і на Гродзеншчыне маюць мэтанакіраваны характар і з’яўляюцца спланаванай акцыяй спецслужбаў па запалохванню грамадства. Такой думкі прытрымліваецца Валер Леванеўскі - палітвязень, які ў свой час адбыў 2 гады турэмнага зняволення за арганізацыю масавых акцый пратэсту прадпрымальнікаў Гродна:
- Мэтаю гэтай правакацыі 19 снежня з боку ўладаў як раз і былі гэтыя ператрусы і арышты. Мы ж добра ведаем: той жа выбух быў у Дзень незалежнасці. Крымінальныя справы ўзбуджаюць толькі з адной мэтай: правесці масавыя ператрусы, масавыя запалохванні і арышты, каб канкурэнты Аляксандра Рыгоравіча нават думаць не маглі прэтэндаваць на нейкую уладу ці на нейкую грамадзянскую супольнасць, якая магла б пратэставаць.
Валер Леванеўскі перакананы ў тым, што брутальныя дзеянні беларускіх ўладаў у дачыненні да прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці выкліканыя нечакана вялікай колькасцю людзей,што выйшлі 19 снежня на вуліцы Менску выказаць свой пратэст сфальсіфікаваным вынікам прэзыдэнцкіх выбараў.
Радыё Рацыя, Гродна
http://new.racyja.com/news/vlevaneuski-meta-pravakatsyi-19-snezhnya-%E2%80%93-aryshty-i-peratrusy